У Мінску 3-гадовае дзіця выкінулі з балкона 12-га паверху

У Мінску ў Фрунзенскім раёне загінула 3-хгадовае дзіця. Увечары 28 студзеня жыхары шматпавярховага дома пабачылі яго на казырку ўваходу ў пад'езд. Як інфармуе БЕЛТА, на месца выехалі праваахоўнікі і супрацоўнікі экстраных службаў. Выратавальнікі знялі хлопчыка і перадалі яго медыкам. Ён памёр у "хуткай" на шляху ў бальніцу.

Было высветлена, што дзіця магло быць скінутае з агульнага балкону 12-га паверху. Затрыманая 34-гадовая маці хлопчыка, якую падазраюць у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства. Адзначаецца, што на месцы трагедыі яна была ў стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа.

Партал tut.by удакладняе, што здарэнне адбылося на вуліцы Адзінцова ў доме № 31. Суседзі распавялі, што жанчына збіралася cкончыць жыццё самагубствам і выкінула сваё дзіця. Сама яна перадумала скакаць. Цяпер яна распавядае следчым пра свой учынак.

Здымак з архіву. Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі