Сёння пачнецца суд над мінчанкай, якая выкінула з акна 3-гадовага сына

У Мінскім гарадскім судзе 25 траўня пачынаецца суд над 34-гадовай мінчанкай, якая выкінула з акна свайго трохгадовага сына, перадае БЕЛТА.

Жанчыну вінавацяць у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане. 28 студзеня яна збіралася забіць сябе разам з сынам. Аднак пасля падзення дзіцяці, якое потым памерла ў лякарні, жанчына не завяршыла задуманае. Здарэнне адбылося на вуліцы Адзінцова ў Фрунзенскім раёне Мінска.

У Мінску 3-гадовае дзіця выкінулі з балкона 12-га паверху

Па версіі следства, жанчына вырашыла пакончыць з сабой, бо перажывала з-за неўладкаванасці ў асабістым жыцці і цяжкога матэрыяльнага становішча. У тым ліку яе была грашовая пазыка. Маці меркавала, што сын без яе будзе нікому не патрэбны, таму зрабіла спробу суіцыду разам з ім. Каб менш баяцца, перад гэтым яна выпіла.

Жанчыну ўзялі пад варту, з ёй правялі стацыянарную комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Эксперты зазначылі, што жанчына не пакутуе на псіхічныя расстройствы. У момант трагедыі яна магла ўсведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку і значэнне сваіх дзеянняў ды кіраваць імі.

Фота — allby.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі