Мінчук 11-ы раз стаў чэмпіёнам свету па тайскім боксе сярод прафесіяналаў

Мінчук Дзмітры Шакута ў 11-ы раз стаў чэмпіёнам свету па тайскім боксе сярод прафесіяналаў. На турніры ў галандскім горадзе Берневельдэ ён абараніў свой тытул у баі з мясцовым спартоўцам Сэмам Бранам, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Як распавёў трэнер спартоўца Генадзь Капшай, паядынак прайшоў у высокім тэмпе ўсе пяць раўндаў. Пасля прайграных Сэмам першага і другога адрэзкаў у трэці галандзец выйграў. Але сіл на астатнія два ў яго не хапіла.

Нагадаем, што ў верасні мінулага года апаненты ваявалі за тытул у галандскім Алкмары. Тады перамогу накаўтам атрымаў мінчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі