Мінчук падарыў сябру на дзень народзінаў марыхуану
Мінскія міліцыянты разам з вайскоўцамі часці 5448 затрымалі мінчука, які меў пры сабе 5,5 грама марыхуаны, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.
19-гадовы мінчк адзначыў дзень нараджэння. Адзін з таварышаў паведаміў імянінніку, што не мае грошай на падарунак і падорыць яго пазней. Праз некалькі дзён ён у сябе дома падарыў сябру марыхуану. Выйшаўшы з кватэры, хлопец адправіўся з марыхуанай дадому, але па дарозе яго затрымалі праваахоўнікі.
Пазней яны затрымалі і збытчыка. Ім аказаўся 20-гадовы мінчук. Ён ужываў марыхуану сам, падарыў сябру і збываў на тэрыторыі Мінска. Пакуль яшчэ не вядома, дзе хлопец набываў наркотыкі.
На абодвух юнакоў пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Затрыманаму 19-гадоваму хлопцу за захоўванне наркотыкаў пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, яго сябру-збытчыку — да 15 гадоў.
Дарэчы, 19-гадовага мінчука ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за крадзеж камп'ютарнай тэхнікі, а яго таварыш, які прадаваў наркотыкі, трапіўся міліцыянтам упершыню.
Афіцыйна абодва мінчукі нідзе не працуюць.