Мінчук падмануў трох трох віцяблян на 20 тысяч еўра
Віцебская міліцыя затрымала "камерцыйнага" аферыста, паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.
48-гадовы мінчук прыехаў у Віцебск, дзе падмануў трох чалавек. Ён паведамляў сваім хвярам, што мае фірму па аказанні аздараўленчых паслуг. Мужчына прасіў пазычыць грошы на развіццё бізнесу, пасля чаго знікаў. Агульная сума яго "здабычы" склала больш за 20 тысяч еўра.
Цяпер мінчука змясцілі ў ІЧУ. На яго пачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.
Тых, хто пазнаў мужчыну, просяць паведаміць праваахоўнікам па тэлефонах: 8 (0212) 37-10-97 альбо 102.
Прэс-служба МУС