Мінчук праехаў на матацыкле амаль 4 тысячы кіламетраў за 48 гадзін
Юрый Герасімовіч выехаў з Мінска і праз Гродна ды Кобрын дабраўся да Санкт-Пецярбурга, адкуль прыехаў у Маскву, а пасля вярнуўся ў беларускую сталіцу.
Паколькі беларус планаваў здзейсніць афіцыйны байкерскі рэкорд, яго маршрут кантраляваўся праз GPS-трэкер. Цяпер Герасімовіч збіраецца патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса — рыхтуецца да падарожжа з Мінска ў Гібралтар, а гэта больш за 4 тысячы кіламетраў, інфармуе газета "Рэспубліка".
Фота — onliner.by