Мінчук спрабаваў увезці ў Беларусь 250 тысяч долараў. Не далі

Грошы мінчук хаваў паміж абшыўкай і нішай для завадскога люка. Раніцай 25 верасня ён спрабаваў уехаць у Беларусь па “зялёным” калідоры. Але памежнікі, валодаючы аператыўнай інфармацыяй, накіравалі яго “Nissan” на паглыблены дагляд. Падчас якога і знайшліся 250 тысяч долараў ЗША.

Кіроўца іншамаркі — жыхар Мінска 1973 года нараджэння, часова не працуе. З яго словаў, грошы ён атрымаў за мяжой як заклад за продаж дома, які знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Чвэрць мільёна долараў канфіскаваныя і перададзеныя ў мытню. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, суха сканчае навіну прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Фота: сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі