Мінчук з дапамогай аўтакрана скраў металічны гараж з будматэрыяламі
44-гадовага мінчука, які ўкраў металічны гараж, затрымалі міліцыянты. Спосаб крадзяжу ён запазычыў са старой савецкай кінакамедыі "Сцеражыся аўтамабіля".
Для таго каб украсці гараж, мужчына заказаў грузавы аўтакран, аднак той не змог падняць кантэйнер, у якім знаходзілася вялікая колькасць будматэрыялаў. Праз некалькі дзён "аперацыя" ўдалася пры дапамозе больш магутнага пад'ёмнага механізму з найбліжэйшай будоўлі.
Выйсці на злачынца атрымалася дзякуючы пільнасці суседа гаспадара гаража. Ён бачыў першую спробу крадзяжу і, ведаючы, што кантэйнер ніхто прадаваць не збіраўся, запісаў нумар крана, паведамляе БелаПАН.