Мінчук затрымаў злодзея, які залез да яго на пяты паверх (фота)
Высветлілася, што зламыснік — былы скалалаз. Мінчанін паспеў сфатаграфаваць зламысніка, калі той стаяў за вакном і прасіў яго запусціць у жытло.
Пра гэта мінчук Яўген паведаміў Еўрарадыё.
Яўген: “Мясцовы алкаголік. Афганец, быў скалалазам. П’яным забраўся па сантыметровым выступе з цэглы з боку лесвічнай пляцоўкі, спрабаваў разбіць акно, але не змог. Стаў падаць. Я яго зацягнуў у акно і здаў у РАУС”.
У нагруднай кішэні зламысніка былі іконы. Відаць, каб шанцавала. Зламысніка даставілі ў Цэнтральны РАУС сталіцы.
На фота з фэйсбука — той самы "зламыснік-скалалаз"