Мінчука прысудзілі да 1,5 года калоніі за ўдзел у маршах

Мінчука прысудзілі да 1,5 года калоніі за ўдзел у маршах

Былога следчага Аляксея Зікеева асудзідлі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у маршах, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”. У доказнай базе былі некалькі сэлфі, якія ён рабіў у мінулым годзе.

Зікеева прызналі вінаватым па артыкуле 342 КК — актыўны удзел ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту.

Гаворка ішла пра ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Мінску 16, 23, 30 жніўня, а таксама 6 верасня 2020 года.

Зікеева затрымалі летам 2021 года. Летам мінулага года ён быў членам каманды патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Валера Цапкалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі