Мінчука затрымалі за крытыку ў Інстаграме салюту на 9 траўня
Мінчука затрымалі за сторыс у Інстаграме, у якой ён раскрытыкаваў святочны салют 9 траўня. На фоне салюту хлопец крычаў "Слава Украіне" і "Пуцін *****".
"Пакаяльнае" відэа з ім з'явілася ў праўладных каналах.
ГУБАЗіК паведаміў, што затрымалі яго за тое, што "абразіў у сетцы Instagram Вялікае свята Перамогі". Пост пра яго затрыманне суправадзілі хэштэгам #оскорбилсвятое.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.