Мінчукам параілі пачаць прышчэпкі ад грыпу, бо ён прыйдзе ў верасні
Лекары раяць пачынаць рабіць прышчэпкі ад грыпу. Па словах лекара Наталлі Жукавай, уздым захворвання на грып чакаецца ўжо ў верасні. Жукава: "Па медычную дапамогу ў Мінску штодня звяртаюцца каля 1200-1600 чалавек з сімптомамі вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі. Сезонны ўздым захворвання на грып чакаецца ў верасні. Таму гэты час трэба выкарыстоўваць, каб прышчапіцца".
Нагадаем, што ў 2009 годзе эпідэмія грыпу ў Мінску была абвешчаная 6 лістапада.
Нагадаем, што ў 2009 годзе эпідэмія грыпу ў Мінску была абвешчаная 6 лістапада.