Мінчукі завінаваціліся за камуналку амаль 9 мільёнаў рублёў
Пратэрмінаваная запазычанасць мінчукоў за жыллёва-камунальныя паслугі па стане на 1 лістапада склала 8 мільёнаў 921,9 тысячы рублёў. Такую лічбу агенцтву "Мінск-Навіны" назвалі ў цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.
За месяц гэтая сума скарацілася прыкладна на 10,1 тысячы рублёў.
На пачатак лістапада з 711 339 асабовых рахункаў пратэрмінаваная запазычанасць была на 70 872 рахунках. Гэта 9,96% ад іх агульнай колькасці.
Для параўнання: на 1 кастрычніка запазычанасць была на 74 828 рахунках (10,5%), а на 1 ліпеня — 54 172 (7,6%).
Пэўная частка пратэстоўцаў прынцыпова не аплочвае камунальныя паслугі, каб не фінансаваць дзейнасць карных фармаванняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.