Мінэканомікі: Іпатэка ў Беларусі можа запрацаваць з 2021 года

Мінэканомікі: Іпатэка ў Беларусі можа запрацаваць з 2021 года

Міністэрства эканомікі распрацавала праект указа аб укараненні ў Беларусі іпатэкі. Запрацаваць гэты механізм можа з 2021 года. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога. Заява прагучала перад пасяджэннем Савета міністраў, на якім абмяркоўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця у 2018 годзе і ацэнка першага квартала 2019 года.

Міністр адзначыў, што дакумент яшчэ сыры і патрабуе шырокай дыскусіі. "Вельмі шмат момантаў нам яшчэ трэба балансаваць з дзяржаўнымі органамі, каб максімальна засцерагчы нашых грамадзян пры ўкараненні гэтага інстытута", — дадаў чыноўнік.

Па яго словах, паўнавартасна іпатэку ў Беларусі плануецца запускаць у 2021 годзе. Праўда, падкрэсліў Круты, гэта залежыць ад забеспячэння "прымальных макраэканамічных параметраў у 2019 і ў 2020 годзе". 

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 19.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі