Мінэканомікі зменшыла прагноз па заробках у 2016 годзе
Міністэрства эканомікі зменшыла прагноз па намінальным налічаным сярэднямесячным заробку ў 2016 годзе. Прагноз робіцца для вызначэння кошту жытла па дзяржзамове для льготнікаў і для вызначэння максімальнага памеру льготнага крэдыту.
Новы прагноз змешчаны ў пастанове Мінэканомікі №69 ад 11 снежня 2015 года, перадае БЕЛТА. Згодна з гэтай пастановай, у студзені 2016 года сярэдні заробак паніжаны з 7 млн 212 тыс. рублёў да 6 млн 924 тыс. рублёў. Плануецца, што ў снежні 2016-га сярэдні заробак вырасце да 8 млн 841 тыс. рублёў (раней прагназавалася, што ён складзе 8 млн 937 тыс. рублёў).
Пастанова набывае моц з 1 студзеня 2016 года.
Фота: 4esnok.by