Мінгандлю хоча вярнуць інтэрнэт-крамам "спрашчонку", якую само ж і забараніла

Мінгандлю хоча вярнуць інтэрнэт-крамам "спрашчонку", якую само ж і забараніла

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю хоча вярнуць інтэрнэт-крамам магчымасць плаціць падаткі па спрошчанай сістэме. Пра гэта піша "Ежедневник".

"МАРГ прапануе адмяніць забарону на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для інтэрнэт-крамаў, — цытуе выданне начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг МАРГ Віялету Бразоўскую. — Гэта прапанова вылучана з улікам таго, што 50% інтэрнэт-крамаў належаць індывідуальным прадпрымальнікам. А спрошчаная сістэма падаткаабкладання карыстаецца найбольшым попытам менавіта ў гэтай катэгорыі суб'ектаў".

Варта адзначыць, што забарона на ўжыванне ССП для інтэрнэт-крамаў была ўведзеная ўсяго паўтара гады таму — з 1 студзеня 2016 года. Тады гэта прадстаўлялі як панацэю ад "шэрага" тавараабароту, якога ў інтэрнэт-крамах быццам бы вельмі шмат. 

Аднак, як паказаў час, "шэрым" гульцам рынка забарона нічым не перашкодзіла. А вось прадаўцам легальнага тавару яна сур'ёзна ўскладніла жыццё. Нават Віялета Бразоўская прызнала, што забарона абцяжарыла бізнес-працэсы для інтэрнэт-крамаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі