Мінгандлю выявіць фальшывы мёд на кірмашах

Міністэрства гандлю мае намер навесці парадак на мядовых кірмашах Беларусі. Пра гэта 23 студзеня паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, перадае БЕЛТА.

Як заявіла чыноўніца, мядовыя кірмашы ўзнікаюць спантанна і хаатычна і вельмі часта мясцовыя ўлады і Мінгандлю не ведаюць пра месца і час іх правядзення. Гэта ўскладняе кантроль якасці прадукцыі, якая там прадаецца. Да таго ж аналіз экзатычнага мёду нярэдка паказвае, што ён сабраны з традыцыйных, а не элітных раслін-меданосаў, таму падман пакупніка відавочны.

Намеснік міністра прапанавала вызначыць адзіныя правілы продажу мёду і прадуктаў пчалярства. Магчыма, з’явіцца той ці іншы нарматыўны акт, які рэгулюе гэтыя пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі