Мінгарсуд пакінуў пад вартай журналіста Генадзя Мажэйку

Генадзь Мажэйка / фота з сацыяльных сетак​
Генадзь Мажэйка / фота з сацыяльных сетак​

Мінскі гарадскі суд пакінуў пад вартай журналіста "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Генадзя Мажэйку, паведамляе "Інтэрфакс - Захад".

Мінгарсуд разгледзеў у пятніцу, 15 кастрычніка, скаргу абароны журналіста на пастанову суда Партызанскага раёна Мінска. У сераду ён адхіліў скаргу абароны на арышт журналіста.

Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу без здавальнення. Судовае рашэнне абскарджанню не падлягае, але можа быць апратэставана ў парадку нагляду.

11 кастрычніка журналісту "КП у Беларусі" Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачанне па арт. 130 "Распальванне сацыяльнай варожасці або розні" і арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады" КК.

Мажэйка напісаў на сайт kp.by матэрыял, у якім прывёў словы пра загінулага ў перастрэлцы з сілавікамі айцішнікі Андрэя Зэльцэра ягонай аднакласніцы. Пасля гэтага ўлады заблакавалі сайт беларускай версіі "КП", а Мажэйка быў затрыманы. 5 кастрычніка "КП" закрыла сваё прадстаўніцтва ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі