Мінгарвыканкам абверг чуткі, што крама "Акіян" мяняе ўласніка і фармат
Насуперак чуткам крама "Акіян" не мяняе ні ўласніка, ні фармат, кажуць у Мінгарвыканкаме.
"Справа ў тым, што гэтае памяшканне знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, і яно здадзена ў арэнду таварыству з дадатковай адказнасцю "Магазін "Акіян". Калі крама адмаўляецца ад арэнды, тады гэта памяшканне адправіцца на аўкцыён. Але "Акіян" не збіраецца адмаўляцца ад арэнды, як паведаміла мне яго дырэктарка. Да таго ж сам "Акіян" не можа здаць памяшканне іншай юрыдычнай асобе", — заявіла начальнік Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава ў каментары агенцтву "Мінск-Навіны".
Пару тыдняў таму з'явілася інфармацыя, быццам легендарную мінскую краму плануе выкупіць гандлёвая сетка "Віталюр". Таксама хадзілі чуткі быццам новы ўласнік плануе зняць металічнае адбабленне сцен — "луску". За захаванне інтэр'еру была створаная петыцыя, якую падпісалі больш за 900 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.