Мінгарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг у Лошыцкім яры
Мінгарвыканкам дазволіў 4 лістапада правесці шэсце і мітынг у Лошыцкім яры, дзе ў перыяд сталінскіх рэпрэсій праводзіліся масавыя расстрэлы бязвінных людзей.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з кіраўнікоў КХП—БНФ Юрась Беленькі.
“Гэта традыцыйнае шэсце, якое мы ладзім штогод з моманту адкрыцця праўды пра Лошыцу. Сёлета шэсце пачнецца а 12-й гадзіне ад Дома культуры Камвольнага камбіната да Крыжа пакутаў у Лошыцкім яры”.
Па словах гісторыкаў, у Лошыцкім яры былі расстраляныя выбітныя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, аднак дакументальных пацверджанняў гэтаму няма.
Акцыя арганізавана ў межах Года памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, што абвешчаны беларускай дэмакратычнай грамадскасцю.