Мінгарвыканкам не дазволіў Дзень Волі

Дазволенага Дня Волі ў Мінску не будзе / з архіву Еўрарадыё
Дазволенага Дня Волі ў Мінску не будзе / з архіву Еўрарадыё

Мінгарвыканкам адхіліў заяўку арганізатараў Дня Волі, паведамляе TUT.BY са спасылкай на лідара Руху "За свабоду" Юрася Губарэвіча. Партал таксама публікуе адказ, які атрымалі арганізатары святкавання ад мінскіх уладаў.

Адна з прычын адмовы, гаворыцца ў адказе, — заяўлены маршрут не адпавядае патрабаванням закона. Аднак арганізатары нагадваюць, што раней гэты маршрут ужо выкарыстоўваўся на Дзень Волі. Меркавалася, што ўдзельнікі святочных мерапрыемстваў збяруцца ля сквера Янкі Купалы і пройдуць па вуліцы Купалы да пляцоўкі ля Опернага тэатра, дзе адбудзецца мітынг.

Акрамя таго, улады ўказалі на адсутнасць дамоваў з міліцыяй і камунальнікамі. Разам з заяўкай у гарвыканкам перадалі толькі дамову, заключаную з медыкамі. Раней стала вядома, што міліцыя адмовілася падпісваць дамову, спаслаўшыся на тое, што ў тэлеграм-каналах ужо гучаць заклікі да правядзення несанкцыянаваных акцый.

Мингорисполком не разрешил День Воли
Мингорисполком не разрешил День Воли
Адказ Мінгарвыканкама арганізатарам святкавання Дня Волі / TUT.BY

Акрамя таго, у Мінгарвыканкаме палічылі парушэннем закона тое, што арганізатары абвясцілі маршрут і дату мерапрыемства ў СМІ да атрымання афіцыйнага дазволу.

"Адказ Мінгарвыканкама не вылучаецца арыгінальнасцю. Дзейнічаючы відавочна ўзгоднена з гарадскім упраўленнем міліцыі, яны маглі б спыніцца на адным пункце і адмовіць арганізатарам мерапрыемства праз адсутнасць дамоваў з міліцыяй і камунальнікамі", — пракаментаваў рашэнне гарадскіх уладаў Губарэвіч.

Пры гэтым ён не пагадзіўся з папрокамі аб заўчасным аб'яўленні часу і месца святочных мерапрыемстваў.

"Гэта была наша прынцыповая пазіцыя — не выдаваць і не агучваць такія звесткі", — сказаў Губарэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі