Мінгарвыканкам вызначыў, колькі мінчукі будуць плаціць за камуналку ў 2021 годзе
Мінгарвыканкам сваім рашэннем №406 ад 18 снежня вызначыў цэны на жыллёва-камунальныя паслугі на 2021 год. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
За тэхнічнае абслугоўванне дома давядзецца штомесяц плаціць 0,137 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання, за ліфт — 1 53 рубля за аднаго чалавека. Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне будуць каштаваць 113,5 рубля за 1 Гкал. За водазабеспячэнне давядзецца плаціць 0,9283 рубля за 1 кубаметр, а за каналізацыю — 0,5933 рубля за 1 кубаметр. Вываз смецця для дамоў без смеццеправода будзе каштаваць 7,5074 рубля, з функцыянуючым смеццеправодам — 9,038 рубля за 1 кубаметр.
У таварыствах уласнікаў ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне будзе каштаваць ад 74,172 да 114,9145 рубля за 1 Гкал, у іншых арганізацыяў, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, — ад 107,1901 да 169,0049 рубля за 1 Гкал.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.