Мінімум два расійскія "Шахеды" ўночы на 27 кастрычніка "зайшлі" ў Беларусь

"Шахед"

"Шахед" / focus.ua

Уночы на 27 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі мінімум два расійскія "Шахеды". Звесткі з маніторынгавых груп вывучыў "Беларускі Гаюн".

Першы дрон-камікадзэ прайшоў па "шахедабане" Славуціч — Чарнобыль а першай гадзіне ночы. У 00:44 ён пакінуў тэрыторыю Беларусі — вылецеў ва Украіну.

Яшчэ адзін "Шахед" зайшоў у Беларусь у 00:36 у раёне Лоева. Ён трымаў паўночна-заходні курс і знік недзе ў глыбіні беларускай тэрыторыі. Гэта пацвярджаюць і ВПС Украіны, паводле інфармацыі якіх адзін БПЛА паляцеў у напрамку Беларусі.

На працягу ночы дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі не ўзнімалася.

Минимум два российских "Шахеда" в ночь на 27 октября "зашли" в Беларусь

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі