Міністэрскія заробкі выраслі да 2 мільёнаў 750 тысяч
Да таго ж чыноўнікі атрымліваюць дапамогу на аздараўленне ў памеры акладу. І льготамі гэта не лічаць. У інтэрв’ю маскоўскай тэлекампаніі “ТВЦ” у ліпені 2005 года Лукашэнка заявіў, што беларускія міністры зарабляюць 800 долараў у месяц. І дадаткова атрымліваюць штоквартальную дапамогу на аздараўленне. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці змяніліся з таго часу заробкі вышэйшых чыноўнікаў і ці можна гэтую дапамогу назваць ільготамі.
Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур кажа, што з 2005 года заробкі ў чыноўнікаў выраслі. Але назваць дакладны памер свайго заробку не здолеў. Сказаў, што атрымлівае дзесьці ў межах 2 – 2,5 мільёна рублёў у месяц.
Андрэй Тур: “Дзесьці прыкладна ў памеры 2 — 2,5 мільёна”.
Што тычыцца дапамогі на аздараўленне, то, па словах намесніка міністра, такіх выплат яны не маюць ужо каля года. Скасавалі як ільготу.
Андрэй Тур: “Гэтага зараз няма, і гэта цалкам аб’ектыўна. Калі былі маленькія заробкі, гэта была патрэбная форма. Але зараз няма, і я лічу, што гэта правільна. Бо гэта своеасаблівая льгота. Яна знікла з-за таго, што заробкі выраслі”.
Сказаць, які сёння заробак атрымлівае прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, яго прэс-сакратар Аляксандр Цімашэнка адмовіўся.
Аляксандр Цімашэнка: “Я ніколі не лез у чужую кішэню і не лічыў там грошы. Я не ведаю памер заробку прэм’ер-міністра”.
Не захацеў ён называць і памер свайго заробку. Але сказаў, што летась, калі сыходзіў у адпачынак, дапамогу на аздараўленне атрымаў. Але колькі дакладна -- не ведае. І дапамогу тую льготай не лічыць.
Аляксандр Цімашэнка: “Так, калі сыходзіў у адпачынак, дапамога на аздараўленне была. Я атрымаў адпускныя і сышоў у адпачынак. Колькі там займала дапамога на аздараўленне, гэта трэба пытацца ў фінансістаў”.
Не здолела назваць дакладную лічбу заробку міністра працы і сацыяльнай абароны Уладзіміра Патупчыка і яго прэс-сакратар Галіна Трафімава. Сказала толькі, што яна прыблізна роўная 1 тысячы долараў. Што ж тычыцца дапамогі на аздараўленне, то ўсе супрацоўнікі міністэрства яе атрымліваюць. Праўда, не штоквартальна, як сказаў прэзідэнт, а толькі раз на год.
Галіна Трафімава: “Толькі раз на год, як лекавыя яны лічацца, атрымліваем да адпачынку. Ніякіх штоквартальных няма. Ні ў чыноўнікаў, ні ў міністраў, ні ў намеснікаў міністраў. 2 аклады да адпускных. Калі ідзеш у адпачынак”.
І з абурэннем сказала, што гэтую дапамогу ні ў якім разе нельга лічыць льготай.
Галіна Трафімава: “Гэта не з’яўлялася льготай і таму нават не разглядалася, калі льготы ўпарадкавалі. Ільгота -- гэта калі аплочваюць 20 адсоткаў на пуцёўку санаторна-курортную. Калі бясплатны праезд, лекі са зніжкай. У нас нічога гэтага не было. У нас няма ведамасных шпіталяў і паліклінік. Таму гэта ні ў якім родзе я не магу назваць ільготай”.
Называць суму заробку міністра па надзвычайных сітуацыях Энвера Барыева кіраўнік прэс-цэнтра МНС Віталь Навіцкі палічыў некарэктным. Не захацеў нават сказаць, ці моцна яна адрозніваецца ад лічбы, названай прэзідэнтам. Але не адмаўляў, што супрацоўнікі міністэрства атрымліваюць раз на год дапамогу на аздараўленне ў памеры акладу. І гэта, кажа, ніякая не льгота.
Віталь Навіцкі: “Дапамога на аздараўленне ў сістэме МНС ёсць. Яна выплачваецца раз на год. Але гэтую дапамогу на аздараўленне нельга разглядаць у якасці ільготы”.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у сваім статусе прыроўненыя да міністраў. Значыць, і заробкі, і дапамогі ў іх павінны быць прыблізна аднолькавыя. Сяргей Гайдукевіч, не тоячыся, паведаміў Еўрарадыё суму свайго дэпутацкага заробку за студзень.
Сяргей Гайдукевіч: “У студзені я атрымліваў заробак, і калі мне не здраджвае памяць, на рукі я атрымаў 2 мільёны 750, па-мойму”.
Дэпутат сцвярджае, што кожны з яго калег мае права на атрыманне дапамогі на аздараўленне ў суме заробку. Дастаткова напісаць заяву.
Сяргей Гайдукевіч: “Адзін раз на год дэпутат Палаты, калі афармляецца ў адпачынак, яму даюць надбаўку на аздараўленне. Сувымерна са службовым акладам дэпутата”.
Дэпутат Сяргей Касцян пацвердзіў, што з 2005 года заробкі ў народных абраннікаў выраслі. Але на колькі -- казаць адмовіўся.
Сяргей Касцян: “Не скажу! Таму што лічу не этычным лазіць у чужыя кішэні”.
Кажа, дэпутаты не маюць ніякіх ільгот. І дапамогі на аздараўленне не атрымліваць.
Сяргей Касцян: “Як і ва ўсіх бюджэтнікаў, зарплата ў нас расце, але ніякіх ільгот, акрамя заробку, дэпутаты не маюць. У нас звычайныя адпускныя і ніякага аздараўлення”.
І чыноўнікі міністэрстваў, і дэпутаты ПП падчас размовы называлі сябе шараговымі бюджэтнікамі. Казалі, што іх заробак расце так, як і заробак ўсіх бюджэтнікаў. Але нават названыя лічбы іх заробкаў мала параўнальныя з заробкамі такіх бюджэтнікаў, як настаўнікі, дактары ды іншыя. Дарэчы, паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, сярэднемесячны заробак па краіне ў 2005 годзе складаў 463,7 тысяч рублёў. У 2006 – 582,2 тысячы. А ў 2007 – 795 тысяч. За два гады сярэдні заробак вырас на 58 адсоткаў. Вышэйшыя чыноўнікі атрымлівалі ў 2005 годзе 800 долараў, а зараз – 1300 (2 мільёны 750 тысяч). Павелічэнне на 60 адсоткаў. Амаль аднолькава. Толькі чыноўнікі атрымліваюць заробак амаль у 3,5 разы большы за астатніх.