Міністэрства аховы здароўя Казахстана: за час пратэстаў загінулі 164 чалавекі

Пратэст у Казахстане / Vласть
Пратэст у Казахстане / Vласть

У Казахстане за час пратэстаў загінулі 164 чалавекі. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя краіны.

Паводле афіцыйнай інфармацыі ведамства, большасць загінуўшых у Алматы — 103 чалавекі. У Алмацінскай вобласці загінулі 8 чалавек, у Жамбылскай вобласці — 10, Кызылардынскай — 21 чалавек.

Раней МУС Казахстана паведаміла пра 16 загінуўшых сілавікоў.

У Казахстане падчас пратэстаў затрыманы амаль 6 тысяч чалавек. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Токаева. Распачата 125 крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі