Міністэрства аховы здароўя кантралюе кошты на прыёмы. Да чаго гэта прывядзе?

Власти опять вмешиваются в работу медиков

Власти опять вмешиваются в работу медиков / unsplash.com

У пералік платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя, уключаны новы пункт — "прыёмы (кансультацыі) медыкаў-спецыялістаў".

Меркаваннем пра чарговае новаўвядзенне з тэлеграм-каналам "Белыя халаты" падзялілася каардынатарка фонду BYMEDSOL Лідзія Тарасенка. Са слоў спецыялісткі, падобныя меры ўяўляюць сабой толькі папулісцкія крокі, якія не маюць рэальнага сэнсу для паляпшэння сістэмы аховы здароўя.

Рэгуляванне цэн на медыцынскія паслугі гэта аналагічная сітуацыя таму, як калі б сцвярджалі: "каб каровы менш елі і больш давалі малака, іх трэба менш карміць і больш даіць", адзначае Лідзія Тарасенка.

— Задача чыноўнікаў заключаецца ў тым, каб шукаць шляхі ўкаранення новых тэхналогій, якія дазволяць знізіць сабекошт медыцынскіх тавараў і паслуг, падвышаючы іх эфектыўнасць. Дзяржаве трэба засяродзіцца на перагаворах з вытворцамі лекавых сродкаў аб выгадных для ўсіх бакоў умовах вытворчасці і закупкі, а не дыктаваць умовы для прыватных клінік.

Лідзія таксама звяртае ўвагу на тое, што кошт кансультацый залежыць ад мноства фактараў, якія немагчыма уніфікаваць. У кошт закладваюцца арэнда памяшканняў, заробак супрацоўнікаў кол-цэнтра, праграмнае забеспячэнне і іншыя важныя выдаткі. Яна падкрэслівае, што ўсе гэтыя фактары напрамую ўплываюць на камфорт пацыента, за якім многія і звяртаюцца ў прыватныя медыцынскія цэнтры, а не ў дзяржаўныя паліклінікі.

— У нашай краіне і так адны з самых нізкіх коштаў на медыцынскія паслугі ў параўнанні з суседнімі краінамі, — кажа Лідзія. — Многія медыкі, усведамляючы гэта, выбіраюць складаны шлях эміграцыі з-за эканамічных прычын. Навошта чарговы раз падштурхоўваць медыкаў у гэтым напрамку?

Увядзенне новых механізмаў рэгулявання толькі пагаршае сітуацыю, мяркуе экспертка. У выніку ад такіх мер пакутуюць як медыкі, так і пацыенты, якія сутыкнуцца з пагаршэннем якасці паслуг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі