Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне газеце “Борисовские новости”

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне газеце “Борисовские новости”

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанне прадпрыемству “Букас медыя-цэнтр”, якое выдае газету “Борисовские новости” ды з’яўляецца ўладальнікам сайта Borisovnews.by. Чыноўнікі пакаралі за інфармацыю, распаўсюд якой у СМІ забаронены. Гаворка ідзе аб згадцы пра несанкцыянаваную акцыю апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча “Марш абураных беларусаў 2.0”. У публікацыі называлася дата, час і месца, дзе яна мусіла адбыцца. На інтэрнэт-рэсурсе была адшуканая згадка пра іншую акцыю Статкевіча, мэтай якой быў пратэст супраць вучэнняў “Захад-2017”.

У “пісьмовым папярэджанні”, падпісаным міністрам Алесем Карлюкевічам, адзначаецца, што Міністэрства інфармацыі дзейнічала “з улікам пазіцыі” МУС. На выпраўленне парушэнняў дадзена восем дзён.

Прэс-служба БАЖ інфармуе, што галоўнага рэдактара газеты “Борисовские новости” Анатоля Букаса ў аўторак выклікалі ў міліцыю. Высветлілася, што ў сувязі з пісьмовым папярэджаннем Мінінфарма праводзяцца працэсуальныя дзеянні па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні. У бліжэйшы час адбудзецца суд.

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне газеце “Борисовские новости”
baj.by
Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне газеце “Борисовские новости”
baj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі