Міністэрства транспарту і сувязі Ўкраіны: трэцяга танкера ў Адэсе не было
Трэці танкер з венесуэльскай нафтай так і не прыбыў сёння ў Адэскі гандлёвы марскі порт. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве транспарту і сувязі Ўкраіны. "У Адэскім порце чакаюць трэці танкер прыкладна 2 ліпеня. Адкуль з'явілася інфармацыя, што танкер стаіць ужо на разгрузцы, мы не ведаем. У нас інфармацыя дакладная, з Адэскага порту: танкер пакуль яшчэ не прыбыў", — сказала Еўрарадыё супрацоўніца прэсавай службы Міністэрства транспарту Лізавета Ярмош.
Нагадаем, інфармацыя пра тое, што танкер прыбыў у Адэсу і стаіць на рэйдзе, з'явілася ў беларускіх СМІ раніцай у аўторак.
Паводле слоў Лізаветы Ярмош, Адэскі гандлёвы марскі порт атрымаў афіцыйную заяўку Беларусі на абслуговуванне ў ліпені яшчэ аднаго венесуэльскага танкера. "Гаворка ідзе таксама пра пастаўку 80 тысяч тон нафты. Больш ніякіх заявак мы не атрымлівалі", — падкрэсліла супрацоўніца прэсавай службы.
Такім чынам, на сённяшні дзень Беларусь набыла ў Венесулы 160 тысяч тон нафты. Першыя два танкеры прыбылі ва Ўкраіну 24 красавіка і 23 чэрвеня. Да канца года Беларусь плануе транспартаваць з Венесуэлы 4 млн. т. нафты.