Міністр абароны: Беларусь не выпускае ўдарныя беспілотныя лятальныя апараты

Лукашэнку паказваюць беларускі беспілотнік / t.me/pul_1
Лукашэнку паказваюць беларускі беспілотнік / t.me/pul_1

У Беларусі не выпускаюць ударныя беспілотныя лятальныя апараты, заявіў міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

"Яны не патрэбныя нашай краіне, бо гэта свайго роду праява агрэсіі. Мы да гэтага не імкнемся, нам важна зберагчы сваё", — перадае яго словы БЕЛТА.

Хрэнін дадаў, што БПЛА сёння ёсць у кожнай роце. Многія з іх (асабліва квадракоптары) простыя ў засваенні і не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі аператара.

Міністр абароны дадаў, што на сённяшняй дэманстрацыі зброі на Абуз-Лясноўскім палігоне, куды прыбыў Аляксандр Лукашэнка, было перш за ўсё абарончае ўзбраенне. "Напрыклад, для процідзеяння беспілотным лятальным апаратам. Для паказу была выстаўлена цэлая лінейка БПЛА. Частка з іх ужо знаходзіцца на ўзбраенні нашай арміі", — патлумачыў Хрэнін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі