Міністр абароны Беларусі: Сэнсу ў расійскай авіябазе на нашай тэрыторыі няма

Міністр абароны Беларусі: Сэнсу ў расійскай авіябазе на нашай тэрыторыі няма

Аляксандр Лукашэнка яшчэ не прыняў канчатковае рашэнне наконт размяшчэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі. Хаця кансультацыі па ўмовах размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы завяршыліся, вайскоўцы распрацоўваюць іншыя, больш эфектыўныя спосабы абароны дзяржаўнай мяжы.

З такой заявай выступіў міністр абароны Андрэй Раўкоў на семінары для прадстаўнікоў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе тэлеканал АНТ.

Андрэй Раўкоў: "Які сэнс размяшчаць авіяцыйную базу на тэрыторыі Беларусі? Пакуль сэнсу няма. Развагі такія: нашыя суседзі, асабліва новаабраны прэзідэнт Польшчы, ён просіць NATO (і яны пагадзіліся) размясціць чатыры базы рознага прызначэння, у тым ліку і авіяцыйнага, у непасрэднай блізкасці ад мяжы Беларусі. І адказ просты: дык, можа, мы возьмем нейкія сродкі паражэння, якія могуць своечасова ў патрэбным месцы нанесці паразу гэтым аб'ектам? Гэта будзе нашмат больш эфектыўна, чым авіяцыйная база".

Нагадаем, што размяшчэнне расійскай авіябазы ў Беларусі выклікае палкія абмеркаванні. Па звестках расійскіх СМІ, Уладзімір Пуцін падпісаў ужо адпаведнае пагадненне. Тым часам Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што ён такі дакумент яшчэ не падпісваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі