Міністр: Беларусы ўбачаць Першы нацыянальны тэлеканал Украіны ў студзені

Першы нацыянальны тэлеканал Украіны пачне вяшчанне на тэрыторыі Беларусі ўжо ў студзені 2015 года. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook украінскі міністр інфармацыйнай палітыкі Юрый Стэць.

"Сёння адбылася тэлефонная размова з калегай з Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, — піша Стэць. — Дамовіліся бліжэйшым часам узгадніць і рэалізаваць усе тэхнічныя і лагістычныя задачы для запуску ўкраінскага вяшчання на тэрыторыі Беларусі ўжо ў студзені".

Міністр адзначыў, што ў цяперашні час найбольш эфектыўна "місію можа выканаць Першы Нацыянальны".

Нагадаем, падчас нядаўніх перамоваў у Кіеве пра вяшчанне дамовіліся кіраўнікі Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка (на здымку). Гэта стала вялікай нечаканасцю як для самога канала, так і для беларускіх чыноўнікаў з Мінінфармацыі.

Зімоўскі: Першы ўкраінскі канал як БТ — аднолькавыя!

Фота — Fotolia,  Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі