Міністр фінансаў: Беларусь адмовілася ад праграмы супрацы з МВФ

Міністр фінансаў: Беларусь адмовілася ад праграмы супрацы з МВФ

Беларусь адмовілася ад праграмы супрацы з Міжнародным валютным фондам. Пра гэта міністр фінансаў Максім Ермаловіч распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ, якое выйшла ў эфір увечары 9 верасня.

Ермаловіч патлумачыў, што задача МВФ — дапамагаць краінам падчас крызісных сітуацый, а таксама падтрымліваць фінансавымі рэсурсамі праграмы структурных рэформаў, якія ствараюць гэтыя крызісныя сітуацыі. МВФ вылучае сродкі дзяржавам для таго, каб зніжаць рызыкі, звязаныя са структурнымі рэформамі.

Міністр паведаміў, што афіцыйны Мінск распрацаваў разам са спецыялістамі МВФ праграму структурных рэформаў. "У прынцыпе, па ключавых момантах гэтай рэформы ў нас пазіцыі супалі. Мы выйшлі на праграму, але мы разышліся ў тэрмінах яе рэалізацыі. МВФ настойваў на больш сціслым перыядзе, калі гэтыя рэформы павінны былі рэалізоўваць. Кіраўнік дзяржавы ўказаў нам, што гэта будзе высокі шок для нашага насельніцтва, і гэтага рабіць нельга. Таму ад праграмы з МВФ ўрад адмовіўся", — удакладніў Ермаловіч. 

Па яго словах, цяпер праца ідзе ў рамках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, ухваленай Усебеларускім народным сходам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі