Міністр культуры: "Беларусьфільм" можа стаць пляцоўкай "Галівуда"
"Літаральна дзень таму, атрымаў ліст са Злучаных Штатаў з прапановай...".
Барыс Святлоў даў вялікае інтэрв'ю тэлеканалу СТВ. Яму было зададзенае пытанне і пра тое, ці гатовыя заможныя людзі ўкласці грошы ў беларускае кіно.
"Гатовыя не айчынныя мецэнаты, хаця ёсць сярод іх і такія, але, тым не менш, ідуць прапановы з-за мяжы..., — цытуе адказ міністра тэлеканал СТВ. — Нядаўна, літаральна дзень таму, атрымаў ліст са Злучаных Штатаў з прапановай аб тым, каб зрабіць кінастудыю "Беларусьфільм", як там напісана, літаральна, цытую, ва ўсялякім выпадку, адной з асноўных кіназдымачных пляцовак Галівіда тут, ва Усходняй Еўропе".
Барыс Святлоў заявіў, што гатовы пагадзіцца на гэтую прапанову.