Міністр культуры: Мы павіншавалі Алексіевіч тэлеграмай — вы лічыце, сціпла?

Міністр культуры: Мы павіншавалі Алексіевіч тэлеграмай — вы лічыце, сціпла?

Міністр культуры Барыс Святлоў не лічыць, што дзяржава павіншавала Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі вельмі сціпла. Пра гэта ён заявіў журналістам 10 снежня ў Палаце прадстаўнікоў.

Святлоў: "Міністэрства культуры павіншавала. Вы лічыце, сціпла павіншавалі? Што мы павінны былі зрабіць? Тэлеграмай павіншавалі, звычайнай — ад усёй душы... Ведаеце, мы ганарымся, безумоўна, тым, што ў нас ёсць лаўрэат гэтай прэміі. Святкаваць? Я падумаю, як можна яшчэ ў рамках Міністэрства культуры адзначыць, калі чалавек ужо атрымае прэмію".

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што чакае ініцыятывы з боку самой Алексіевіч. "Калі ў яе не будзе жадання, мне незразумела, як святкаваць", — паведаміў чыноўнік. Разам з тым ён дадаў, што ў самой пісьменніцы пра гэта не пытаўся.

Фота: govorim.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі