Міністр працы паведаміла, якую паслугу давядзецца аплочваць "дармаедам"

Міністр працы паведаміла, якую паслугу давядзецца аплочваць "дармаедам"

Грамадзяне, якія трапляюць пад новы дэкрэт №1, хутчэй за ўсё, будуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі паводле эканамічна абгрунтаванага тарыфу. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, піша tut.by.

Чыноўніца нагадала, што да 1 красавіка ўрад павінен скласці спіс паслуг, якія будуць цалкам аплочваць працаздольныя непрацуючыя грамадзяне. На яе думку, у гэты спіс увойдзе 100-адсоткавая аплата "камуналкі".

"Сёння выразна зразумела, якія паслугі льгатуюцца. Зараз актыўна абмяркоўваецца, разглядаецца пытанне жыллёва-камунальных паслуг. Усё роўна мы планава, паступова, пакрокава, усё роўна праз колькі гадоў, прыйдзем да 100-адсоткавай кампенсацыі выдаткаў. Дык чаму б цяпер не разгледзець генеральную рэпетыцыю", — разважае Касцевіч. 

Іншыя паслугі, якія могуць увайсці ў гэты спіс, яшчэ будуць абмяркоўвацца, дадала міністр. 

Дарэчы, ужо з сярэдзіны 2018 года беларусы і так будуць цалкам аплочваць камунальныя паслугі, акрамя ацяплення. Але Касцевіч звяртае ўвагу на тое, што ацяпленне — "гэта вельмі дарагая паслуга".

Таксама яна дадала, што ў спісе паслуг, за якія "дармаедам" давядзецца плаціць поўны кошт, медпаслугі пакуль не разглядаюцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі