Міністр прыродных рэсурсаў ацаніў запасы карысных выкапняў у Беларусі

"Беларусь забяспечана больш як на 100 гадоў" / planetabelarus.by
"Беларусь забяспечана больш як на 100 гадоў" / planetabelarus.by

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык ацаніў запасы карысных выкапняў у Беларусі. "Пры цяперашніх аб’ёмах здабычы прамысловымі запасамі калійных і каменнай солей, даламіту, глін, пяску Беларусь забяспечана больш як на 100 гадоў",цытуе яго словы БЕЛТА.

На 70 гадоў хопіць запасаў торфу, на 50 гадоў — запасаў падземных вод, будаўнічага каменю. "Акрамя таго, дзякуючы пастаяннай рабоце геолагаў запасы карысных выкапняў у нас штогод папаўняюцца", — дадае Худык.

У 2018-2020 гадах было выяўлена і папярэдне разведана радовішча Навадворскае ў Пінскім раёне з новымі для Беларусі відамі карысных выкапняў — базальтамі і туфамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі