Міністр спорта Сяргей Кавальчук: Аляксандру Герасіменю маглі "апрацоўваць" у ЗША

Міністр спорта Сяргей Кавальчук: Аляксандру Герасіменю маглі "апрацоўваць" у ЗША

Міністр спорта Беларусі Сяргей Кавальчук лічыць, што плыўчыху Аляксандру Герасіменю маглі “апрацоўваць” у ЗША. 

"Тры гады падрыхтоўкі ў ЗША. З кім яна там мела зносіны, хто апрацоўваў, якія абяцалі ганарары? І чаму менавіта яна цяпер узначаліла гэтыя віленскія фонды? Калі ўсе гэтыя факты выбудаваць у адзін лагічны ланцужок, то прасочваецца некаторая заканамернасць. Спецслужбы не спяць, працуюць, метады іх уздзеяння на сваіх агентаў бываюць розныя", —  такое меркаванне выказаў Кавальчук у інтэрв'ю "СБ. Беларусь сегодня".

У верасні 2020 года чэмпіёнка свету Аляксандра Герасіменя была сярод людзей, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Плыўчыха актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзенне паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы. У кастрычніку 2020 года пераехала ў Вільню і ўзначаліла Фонд спартыўнай салідарнасці Беларусі. Адказная за маладзёжную палітыку і спорт у Народным антыкрызісным кіраўніцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі