Міністр унутраных спраў расказаў, як сыходзіў на каранцін праз каранавірус
Міністр унутраных спраў Юрый Караеў на два тыдні сыходзіў на каранцін праз каранавірус. Пра гэта паведаміў тэлеканал "Беларусь 1".
Міністр удзельнічаў у нарадзе, на якой прысутнічаў чалавек з пацверджаным захворваннем на каранавірус COVID-19. Калі Караеў пра гэта даведаўся, ён звярнуўся да медыкаў, каб праверыць здароўе. Акрамя таго, чыноўнік на два тыдні абмежаваў кантакты з навакольнымі.
Яшчэ адной прычыной было тое, што сын Караева вярнуўся з Кітая за пару дзён да абвяшчэння ўспышкі віруса. Як паведамлялася раней, хлопец вучыцца ў Кітаі па праграме міжнароднай супрацы.
Паведамляецца, што ні ў міністра, ні ў яго сына каранавірус не выяўлены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.