Міністр замежных спраў Літвы: каранавірус у Беларусі — праблема ўсяго рэгіёну

Міністр замежных спраў Літвы: каранавірус у Беларусі — праблема ўсяго рэгіёну

Літва скептычна ставіцца да вайсковага параду ў Беларусі ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Пра гэта міністр замежных спраў гэтай краіны Лінас Лінкявічус расказаў у інтэрв'ю ru.delfi.lt. 

"Цяперашнім часам такія мерапрыемствы выглядаюць дзіўна. Мы гэтага не разумеем", — заявіў дыпламат. 

Па яго словах, сітуацыя з каранавірусам у Беларусі выглядае небяспекай для ўсяго рэгіёну: "У нас за суткі ўчора было менш за 10 заражаных, у Беларусі — больш за 900. І гэта вялікая розніца, нягледзячы на ​​розніцу ў велічыні нашых краін. І гэта нас насцярожвае. Тут праблема не толькі для іх або для нас, тут праблема для ўсяго рэгіёну".

Літва, як кажа Лінкявічус, хацела б, каб беларускія ўлады больш адказна ставіліся да рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) наконт параду, а таксама хакейных і футбольных турніраў. "Розныя погляды на рэчы, розныя спосабы кіравання крызісам, і гэта насцярожвае. Але гэта нашы суседзі, мы спрабуем з імі размаўляць, рабіць гэта канструктыўна, але ёсць такія моманты, з якімі не можам пагадзіцца, але пра гэта мы заўсёды кажам адкрыта і шчыра", — дадае ён.

Беларускія ўлады не сталі выконваць рэкамендацыі СААЗ наконт сацыяльнага дыстанцыявання падчас пандэміі COVID-19. На Дзень Перамогі ў Мінску пройдзе вайсковы парад, а ўвечары адбудзецца святочны вулічны канцэрт. Беларусь адзіная ў Еўропе не спыніла футбольны чэмпіянат. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі