Міністр ЖКГ: Насельніцтва плаціць амаль 100% “камуналкі”, апроч ацяплення
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў заявіў, што насельніцтва ўжо аплачвае “камуналку” амаль на 100%, апроч ацяплення.
Пры гэтым кіраўнік ведамства адзначыў, што паслугі па водазабеспячэнні аплачваюцца прыкладна на 70%, а кампенсацыя затратаў на тэхнічнае абслугоўванне дасягнула амаль 85%.
Разам з тым паслугі ацяплення аплачваюцца пакуль толькі на 15% ад рэальнага кошту паслугі, заявіў міністр у інтэрв’ю тэлеканалу АНТ.
Чакаецца, што беларусы выйдуць на поўную кампенсацыю затратаў на паслугі ЖКГ да канца 2018 года, перадае Interfax.by