Міністр ЖКГ не ведае, хто аплаціць жыроўку "дармаеда"

Фота: radiopik.pl
Фота: radiopik.pl

14 красавіка Еўрарадыё датэлефанавалася на прамую лінію да міністра ЖКГ. Мы задалі Аляксандру Церахаву пытанне пра тое, як плаціць па жыроўцы, калі ў сям'і гора — "дармаед".

Па Дэкрэце №1 "працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы" павінны будуць аплачваць паслугі ЖКГ па поўным кошце. На практыцы сітуацыі магчымыя вельмі розныя. Напрыклад, вы здымаеце кватэру, у якой зарэгістраваны "дармаед". З-за гэтага камунальныя паслугі даражэюць. Але вы-та ні ў чым не вінаватыя!

Министр ЖКХ не знает, кто оплатит жировку “тунеядца”

"Напэўна, будуць шукаць, дзе ён жыве. Недзе ж ён жыве! У мяне пакуль няма на гэта адказу, — кажа Аляксандр Церахаў. — Зараз распрацоўваюць механізм, дзе такія сітуацыі павінны быць прапісаныя".

Атрымліваецца, сітуацыя, калі "дармаед" не жыве па месцы рэгістрацыі (і, адпаведна, не карыстаецца паслугамі ЖКГ), але астатнім жыхарам даводзіцца плаціць за яго па поўнай, цалкам рэальная?

"Трэба разумець, што не мы будзем усім гэтым займацца, нам будуць паступаць спісы і па гэтых спісах мы налічваем плату за камунальныя паслугі.

Будзе вылічаная доля кожнага пражываючага ў кватэры",

— удакладняе Аляксандр Церахаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі