Міністра замежных спраў Беларусі запрасілі на нараду ЕС у Люксембург
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў запрошаны прыняць удзел у паседжанні міністраў замежных спраў 27 краін Еўрасаюза, якое пройдзе 13 кастрычніка ў Люксембургу. Паводле прэс-сакратара вярхоўнага камісара ЕС Хаўера Саланы Крысціны Галах, 3 кастрычніка адбылася тэлефонная размова Саланы і Мартынава. Па яе словах, вярхоўны камісар запрасіў кіраўніка МЗС Беларусі прыняць удзел у паседжанні.
БелаПАН нагадвае, што пра падобнае запрашэнне прадстаўнікі еўраструктур заяўлялі яшчэ да парламенцкіх выбараў. Спачатку абмяркоўвалася магчымасць запрашэння Сяргея Мартынава 15 верасня для правядзення ў Брусэлі перамоваў з "тройкай" ЕС - еўракамісарам па знешніх сувязях і палітыцы дабрасуседства Бенітай Ферэра-Вальднер, кіраўніком МЗС Францыі Бернарам Кушнерам і вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і бяспекі Хаўерам Саланам.
Аднак пасля было вырашана запрасіць кіраўніка МЗС Беларусі пасля парламенцкіх выбараў.