Міністры спорту ЕС не хочуць ладзіць турніры там, дзе парушаюцца правы чалавека

Міністры спорту ЕС не хочуць ладзіць турніры там, дзе парушаюцца правы чалавека

Міністры спорту еўрапейскіх краін прапанавалі не праводзіць міжнародныя турніры ў краінах, дзе парушаюцца правы чалавека. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які яны даслалі еўракамісару інавацый і моладзі Марыі Габрыэль, піша TUT.by.

У дакуменце гаворыцца, што гэтае пытанне ўжо абмяркоўвалася ў 2013 годзе. Падпісанты заяўляюць, што цяпер многія буйныя спаборніцтвы праводзяцца ці запланаваныя ў краінах, дзе парушаюцца правы чалавека, а фізічная і маральная недатыкальнасць спартоўцаў не з'яўляецца відавочнай, што супярэчыць Алімпійскай хартыі.

Як прыклад яны згадваюць Беларусь, дзе, паводле звестак спецдакладчыка АБСЕ, парушэнні правоў чалавека з'яўляюцца сістэматычнымі і неабвержна даказанымі". 

Міністры спорту ЕС прызнаюць, што спартыўныя арганізацыі з'яўляюцца незалежнымі структурамі. Аднак яны звяртаюцца да Еўрапейскай камісіі з просьбай выпрацаваць адзіны падыход па гэтым важным пытанні.

Пад лістом падпісаліся міністры Аўстрыі, Кіпра, Чэхіі, Даніі, Балгарыі, Эстоніі, Фінляндыі, Славеніі, Румыніі, Латвіі, Францыі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Грэцыі, Ірландыі, Венгрыі, Польшчы, Нідэрландаў, Італіі, Партугаліі, Славакіі, Іспаніі ды Швецыі.

Як вядома, нядаўна з Беларусі былі перанесеныя чэмпіянаты свету па хакеі і сучасным пяцібор'і. Прычынай называлася палітычнай сітуацыя ў краіне і немагчымасць гарантаваць бяспеку спартоўцам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі