Міністэрства ЖКГ параіць перанесці адключэнне гарачай вады на больш позні перыяд

Міністэрства ЖКГ параіць перанесці адключэнне гарачай вады на больш позні перыяд

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэкамендуе мясцовым уладам перанесці адключэнне гарачай вады ў жылых дамах з траўня на больш позні тэрмін — напрыклад, верасень. 

Пра гэта на брыфінгу 16 красавіка заявіў першы намеснік міністра ЖКГ Генадзь Трубіла

Напрыклад, у Мінску першыя адключэнні гарачай вады запланаваныя на 11 траўня. Міжа тым, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназаваў, што пік захворвання на каранавірус у Беларусі прыпадзе на канец красавіка — пачатак траўня. Без гарачай вады выконваць меры гігіены будзе складана. Таму Міністэрства ЖКГ рэкамендуе перанесці адключэнні на пазнейшы час. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі