Мінлясгас: чэргі па дровы ёсць толькі ў асобных рэгіёнах Беларусі
У чацвер лясгасы наўпрост адгрузілі дроваў 1108 грамадзянам
Чэргі на выпіску дроў насельніцтву назіраюцца толькі ў асобных рэгіёнах Беларусі, паведамляе Мінлясгас у чацвер.
"Людзі хочуць камфорту, але, на жаль, не заўсёды клапоцяцца пра яго загадзя. Тыя, хто дацягнуў да восені, сутыкнуўся з чэргамі ў асобных рэгіёнах. Падкрэслім: у асобных", — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
Мінлясгас у штодзённым рэжыме кантралюе адгрузку дроў насельніцтву. Так, 7 кастрычніка лясгасы наўпрост адгрузілі дроваў 1108 грамадзянам, агульны аб'ём партыі склаў 7270 кубічных метраў дроў.
Усе гэтыя грамадзяне наўпрост звярнуліся па дровы ў лясгасы. У той жа час лясныя гаспадаркі краіны ў першую чаргу пастаўляюць драўніну паліўным аддзелам гарвыканкамаў, якія абавязаныя забяспечваць насельніцтва дровамі, растлумачыў Мінлясгас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.