Мінпрыроды аб'явіла ў Беларусі экстранную акцыю
Зялёныя насаджэнні апынуліся пад пагрозай з прычыны працяглай адсутнасці ападкаў / pixabay.com
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі аб'явіла экстранную акцыю. Яна прысвечана паліву маладых зялёных насаджэнняў па ўсёй краіне, якія апынуліся пад пагрозай ўсыхання з прычыны працяглай адсутнасці ападкаў.
У Мінпрыроды адзначаюць, што "без дапамогі чалавека большасць маладых дрэў і кустоў асуджаныя на хуткую пагібель". Гэта адносіцца і да зялёных насаджэнняў, высаджаных у населеных пунктах гэтай вясной, так і тых, што з'явіліся ў папярэднія гады.
Чыноўнікі заклікаюць паўдзельнічаць у акцыі і публікуюць рэкамендацыі, як правільна гэта зрабіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.