Мінск наведае спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека

Мінск наведае спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека

Спецыяльны прадстаўнік Еўрасаюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс 9-10 сакавіка наведае Мінск. Як паведамляе БелаПАН, ён прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнай кары. Ламбрынідзіс таксама правядзе шэраг сустрэчаў, але іх графік пакуль удакладняецца.

Міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнай кары арганізаваная прадстаўніцтвам ААН пры фінансавай падтрымцы брытанскай амбасады. Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаныя эксперты з шэрагу краін.

У Беларусі з моманту абвяшчэння незалежнасці было вынесена 406 смяротных прысудаў, прычым два апошнія — за першыя два месяцы гэтага года. Адзін з іх вынесены 15 лютага, у дзень зняцця Еўрасаюзам санкцыяў у дачыненні Беларусі, нягледзячы на тое, што ў рашэнні Савета ЕС аб зняцці санкцыяў асобным радком гаворыцца пра неабходнасць увядзення мараторыя на смяротную кару як першага кроку да яе поўнай адмены.

На сёння толькі Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы з-за практыкі прымянення смяротнай кары. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі