Мінск пашырае свае межы
Мінск пашырыў сваю плошчу на 0,8486 га. Адпаведныя змены ўнесеныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 11 сакавіка 2016 года №94.
Як паведамляюць "Мінск-навіны", у гарадскую мяжу сталіцы ўвайшлі зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў Смалявіцкім раёне. Гэта землі Смалявіцкага лясгаса і камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог "Мінскаблдарбуд". Новыя ўчасткі будуць уключаныя ў Кастрычніцкі раён Мінска.
Указ набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Дарэчы, Лукашэнка не аднойчы казаў, што Мінск занадта разросся.