Мінскае "Дынама" абыграла "Ак Барс"

Мінскае "Дынама" абыграла "Ак Барс"

24 снежня хакеісты мінскага "Дынама" парадавалі сваіх балельшчыкаў. У хатнім паядынку чэмпіянату КХЛ яны абыгралі аднаго з лідараў канферэнцыі "Усход", паўнамоцнага ўладальніка Кубка Гагарына казанскі "Ак Барс" — 3:2 (2:0, 0:0, 1:2).

У першым перыядзе вызначыліся Аляксей Цярэшчанка і Сяргей Касціцын. У другім перыядзе было трывожна — мінчукі шмат выдаляліся. Аднойчы яны выстаялі 1:15 утрох, аднак перад перапынкам у гасцей зноў стала на двух гульцоў больш. І ў пачатку трэцяга перыяду "Ак Барс" скарачае разрыў у ліку. Шайба Дзмітрыя Буйніцкага на 45-й хвіліне дадала ўпэўненасці "Дынама", якое давяло паядынак да перамогі. Трэцяй запар. Яе сведкамі сталі больш за 12 тысяч чалавек, якія сабраліся на "Мінск-Арэне".

Пасля 40 матчаў у "Дынама" 12 перамог (2 — па булітах), 28 паражэнняў (4 — у авертайме), закінута 77, прапушчана 120 шайбаў. Каманда набрала 28 ачкоў, яна займае 10-е месца ў канферэнцыі "Захад" (адставанне ад рыжан, якія на 9-м месцы, складае 9 ачкоў). Турнірную табліцу гл. тут.

26 снежня дынамаўцы згуляюць у Чалябінску з "Трактарам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі