Мінскае "Дынама" аштрафавалі за бойку, якую ўчынілі яго фанаты ў Смаргоні

На 700 тысяч рублёў аштрафаваны футбольны клуб "Дынама" (Мінск). Такім чынам Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола пакараў дынамаўцаў за неспартыўныя паводзіны яго балельшчыкаў.
Агенцтва "Минск-новости" нагадвае, што бойка, справакаваная мінскімі фанатамі, адбылася 12 красавіка падчас матчу "Дынама" ў Смаргоні. У выніку, пацярпелі балельшчыкі, міліцыянты ды былі пашкоджаныя сядзенні стадыёна "Юнацтва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі